Беларусы змогуць адпраўляць дзяцей у спецшколы паводле заявы
5- 17.03.2025, 17:42
- 3,056

Дзіця будзе там знаходзіцца ад 3 месяцаў да года.
У Беларусі бацькі могуць паводле заявы адпраўляць сваіх цяжкіх дзяцей у спецшколы. Падрабязней аб гэтым намеснік начальніка аддзела арганізацыі працы Інспекцыі ў справах непаўналетніх ГУАПП галоўнай управы аховы МУС Васіль Дземідовіч паведаміў у Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі.
Так, у 2024-м быў скарэктаваны закон аб прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. Дарэчы, на заканадаўчым узроўні аптымізавалі парадак накіравання непаўналетніх у спецустановы.
Новая норма закранула падлеткаў, якія злоўжываюць алкаголем, з якімі ў сям'і не спраўляюцца.
- Калі бацькі ўжо з імі нічога не могуць зрабіць. І, калі факт ужывання алкаголю дзіцем устаноўлены, у адпаведнасці з заканадаўствам дзіця можа быць змешчанае ва ўстанову (спецшколу. – Рэд.) на заяву бацькоў, – пракаментаваў праваахоўнік.
Дземідовіч патлумачыў, што спецшкола з’яўляецца ўстановай адукацыі, дзе знаходзяцца дзеці, якія знаходзяцца ў канфлікце з законам. Яе вучні - альбо правапарушальнікі, альбо дзеці, якія маюць патрэбу ў лячэнні (ад алкагольнай ці наркатычнай залежнасці). Але яшчэ ў спецшколе працуюць псіхолагі, лекары, якія актыўна ўзаемадзейнічаюць як з бацькамі, так і з такімі дзецьмі.
На заяву бацькоў дзеці ў спецшколе могуць знаходзіцца ад 3 месяцаў да года. Тэрмін указваюць у заяве самі бацькі. Пры гэтым таксама на жаданне бацькі могуць забраць адтуль сваё дзіця.
- Перш за ўсё, гэты захад накіраваны на тое, каб абмежаваць дзіця ад той кампаніі, ад таго асяроддзя, у якім яно знаходзіцца. І вядома, надацьь яму псіхалагічную і медыцынскую дапамогу, - удакладніў прадстаўнік МУС.