Belavia абвясціла зніжкі
4- 17.03.2025, 19:02
- 2,550

Зэканоміць можна на палётах у Турцыю і Індыю.
Чарговая акцыя ад кампаніі Belavia. Беларускі нацыянальны авіяперавозчык зноў анансаваў зніжкі.
На гэты раз спецыяльныя цэны дзейнічаюць на два кірункі. Набыць квіткі можна па 21 сакавіка ўключна.
Так, рэйс з Менска ў Стамбул каштавацьме ад Br631 у адзін бок. Адправіцца ў падарожжа ў гэты турэцкі горад можна да 25 красавіка.
За квіток па маршруце Менск - Дэлі давядзецца заплаціць ад Br529 у адзін бок. Перыяд паездкі - да 30 красавіка.
Акцыйная прапанова прадстаўленая тарыфам «Прома». Колькасць квіткоў абмежаваная.
Калі пры куплі камбінаваць тарыфы (да прыкладу, туды - «Прома», назад - «Смарт»), то да ўсяго квітка ўжываюцца правілы расцэнак «Прома».