Беларусы сталі набываць электрамабілі ўтрая часцей
15- 17.03.2025, 19:15
- 2,574

Сёння іх у беларусаў 20,7 тысяч штук.
Ведамства адзначыла рост колькасці легкавых электрамабіляў, якія набываюцца для асабістых патрэб.
Паводле інфармацыі МУС, сёння іх у беларусаў 20,7 тысяч штук. На 1 студзеня 2024 года было 6,4 тысячы штук. Лічба вырасла ў 3,2 разы.
Разам з тым, на 30,3% павялічылася колькасць зарадных станцый (прылад, калонак) для зарадкі электрамабіляў.
Паводле інфармацыі Мінэнэрга, іх у краіне 1323 штукі. На 1 студзеня 2024 года было 1015.
З 1 сакавіка зараджаць электрамабілі стала даражэй, прынамсі, у аднаго з аператараў зарадных станцый.