17 сакавiка 2025, панядзелак, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ абмяркоўвае пакет вайсковай падтрымкі для Украіны на 40 млрд еўраў

1
ЕЗ абмяркоўвае пакет вайсковай падтрымкі для Украіны на 40 млрд еўраў

Лідары ЕЗ даручылі «хутка прасоўваць» гэтую ініцыятыву.

Высокая прадстаўніца ЕЗ Кая Калас спадзяецца на хуткі прагрэс у ініцыятыве вайсковай дапамогі Украіне ў суме 40 млрд еўраў, якая, з яе слоў, мае шырокую падтрымку сярод краін-чальцоў Еўразвяза.

«Спачатку нраконт Украіны, гэта значыць, шырокая палітычная падтрымка абароннай ініцыятывы на 40 млрд еўраў. Вядома, зараз абмеркаванне вядзецца ў дэталях», - заявіла Калас пасля пасяджэння Рады ЕЗ у замежнай палітыцы, цытуе «Інтэрфакс-Украіна».

Яна дадала, што лідары ЕЗ даручылі «хутка прасоўваць» гэту ініцыятыву.

«Мы папрацавалі над гэтым, таму, спадзяюся, мы зможам сапраўды рухацца далей, бо ўсе за сталом зразумелі, што мы сапраўды павінны прадэманстраваць нашу рашучасць проста зараз і падтрымаць Украіну, каб яна магла абараніць сябе», - растлумачыла Калас.

Калас таксама паведаміла, што міністры замежных спраў ЕЗ абмеркавалі вынікі перамоў паміж Украінай і ЗША ў Джыдзе. З яе слоў, удзельнікі дыскусіі выказалі падтрымку гэтым перамовам, адзначыўшы, што «зараз мяч на баку Расеі».

«І тое, што мы зараз бачым, што Расея насамрэч не хоча міру, і таксама тое, што за сталом было разуменне, што Расеі напраўду нельга давяраць, бо яны скарыстаюцца гэтай магчымасцю, каб выстаўляць разнастайныя патрабаванні, і, як мы ўжо бачым, яны ўжо выстаўляюць патрабаванні, якія з'яўляюцца іх канчатковай мэтай, таму паглядзім, як гэта будзе развівацца далей», — адзначыла высокая прадстаўніца ЕЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках