Белы дом: Трамп гатовы да санкцый супраць РФ
4- 17.03.2025, 21:18
- 8,708

Прэзідэнт ЗША ўвядзе абмежаванні, калі размова з Пуціным не будзе паспяховай.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа ўвесці санкцыі супраць Расеі, калі ягоныя перамовы з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным не пройдуць паспяхова.
Пра гэта на брыфінгу заявіла прэс-сакратарка Белага дому Каралін Лівіт.
На ейную думку, Украіна і Расея «ніколі не былі бліжэй да мірнага пагаднення, чым цяпер».
«Прэзідэнт (Трамп – рэд.) поўны катэгарычнага намеру дамагчыся гэтага», – падкрэсліла Лівіт.
Пры гэтым журналісты спыталі ў яе, ці будзе Трамп разглядаць магчымасць увядзення санкцый супраць Расеі, калі ягоны заўтрашні званок з Пуціным не пройдзе паспяхова.
«Прэзідэнт пра гэта гаварыў, і, вядома, ён гатовы гэта зрабіць, калі спатрэбіцца», – адказала Лівіт.