18 сакавiка 2025, aўторак, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі дрон далёкасцю 3000 км прайшоў выпрабаванне

3
Украінскі дрон далёкасцю 3000 км прайшоў выпрабаванне

Пра гэта паведаміў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскі дрон з далёкасцю палёту 3000 кіламетраў прайшоў выпрабаванне. Пра гэта кіраўнік дзяржавы расказаў у вечаровым звароце.

Украінскі лідар правёў паседжанне Стаўкі вярхоўнага галоўнага камандзіра, галоўным пытаннем якога былі беспілотнікі.

«Усе тыпы дронаў, якія патрэбныя. Ёсць добрыя навіны наконт дальнабойных дронаў. Наш дрон на 3 тысячы кіламетраў прайшоў выпрабаванне. Удзячны распрацоўнікам, вытворцам», – заявіў прэзідэнт Украіны.

Паводле ягоных словаў, Украіна распрацоўвае лінейку дальнабойнага ўзбраення, якая можа гарантаваць яе бяспеку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках