18 сакавiка 2025, aўторак, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне мужчына абмяняў €2 тысячы на старыя беларускія рублі

7
У Нямеччыне мужчына абмяняў €2 тысячы на старыя беларускія рублі

Цяпер аферыста шукае паліцыя.

У нямецкім горадзе Хайльбронн, зямля Бадэн-Вюртэмберг, зафіксаваны выпадак махлярства, у якім выкарыстоўваліся беларускія купюры старога ўзору. Пра гэта паведамляе мясцовая паліцыя, піша сайт "Беларусь и мир".

У сераду 12 сакавіка а 20.00 вечара на вуліцы Шарлотэн-штрасэ да 21-гадовага хлопца падышоў невядомы мужчына і папрасіў яго абмяняць грошы. Маладзён у выніку аддаў 2 000 еўра і атрымаў замест іх 12 000 беларускіх рублёў.

Пазней высветлілася, што пацярпеламу ўручылі банкноты, выпушчаныя да грашовай рэформы 2016 года, і што іх цяперашні кошт - блізу 33 цэнтаў. Для параўнання, 12 000 беларускіх рублёў новага ўзору роўныя недзе 3 300 еўраў.

Цяпер праваахоўнікі шукаюць зламысніка. З апісання, гэта мужчына прыкладна 60 гадоў, невысокага росту, з чорнымі валасамі, зачасаныя на адзін бок гелем. Быў у куртцы. Знаходзіўся за стврном чорнага BMW 3 серыі англійскай зборкі (стырно справа).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках