19 сакавiка 2025, Серада, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп зноў расказаў, як «выратоўвае» ўкраінскіх вайскоўцаў з аблогі

17
Трамп зноў расказаў, як «выратоўвае» ўкраінскіх вайскоўцаў з аблогі
Дональд Трамп
Фота: Bloomberg

Заявы прэзідэнта ЗША зняпраўджваюць экспэрты.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп расказаў, што падчас сваёй размовы з крамлёўскім кіраўніком будзе казаць пра ўкраінскіх вайскоўцаў, якія, як сцвярджае кіраўнік Белага дома, апынуліся ў аблозе.

Пра гэта Трамп заявіў у размове з журналістамі падчас наведвання Кенэдзі Цэнтра, паведамляе “Еўрапейская праўда”.

Амерыканскі прэзідэнт сцвярджае, што яму ўдалося "пераканаць" расейскі бок "пакуль нічога не рабіць".

“Я буду размаўляць з прэзідэнтам Пуціным, каб выратаваць украінскіх салдат, якія знаходзяцца ў вельмі складанай сітуацыі. Яны акружаны расейскімі войскамі. Калі б не я, іх бы ўжо не было”, - сказаў Трамп.

Пры гэтым Трамп верыць, што яму ўдасца дамовіцца аб мірным пагадненні паміж Украінай і РФ.

Варта адзначыць, што паводле звестак украінскага Генштаба, Сілы абароны Украіны не знаходзяцца ў аблозе на аніводным з адцінкаў фронту, у тым ліку і ў Курскай вобласці РФ.

На мінулым тыдні Трамп заяўляў, што цяпер “тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў цалкам акружаныя расейскімі вайскоўцамі, і ў вельмі дрэнным і ўразлівым становішчы”, магчыма, маючы на ўвазе апошнія падзеі ў Курскай вобласці РФ.

У той жа час, паводле звестак эстонскай выведкі, Украіна арганізавана выводзіць войскі з Курскай вобласці. Словы Трампа зняпраўджвае і амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках