18 сакавiка 2025, aўторак, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя сказала, у якіх абласцях Беларусі сталі нападаць кляшчы

8
Міністэрства аховы здароўя сказала, у якіх абласцях Беларусі сталі нападаць кляшчы

Праз укусы кляшчоў з пачатку года па медыцынскую дапамогу звярнуліся 17 чалавек.

У Міністэрстве аховы здароўя сказалі, што ў Беларусі прачнуліся кляшчы, паведамляе прэс-служба ведамства.

Са слоў лекара-эпідэміёлага Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Улады Запольскай, у краіне з пачатку 2025-га зарэгістравалі ўжо 17 выпадкаў зваротаў пасля ўкусаў кляшчоў. Пацыентаў прыкладна пароўну сярод дарослых і дзяцей.

Пры гэтым эпідэміёлаг паведаміла, у якіх рэгіёнах Беларусі кляшчы нападалі часцей.

- Зафіксаваны звароты па медыцынскую дапамогу наконт укусаў, у асноўным у паўднёвых рэгіёнах: Берасцейскай, Менскай, Магілёўскай абласцях і некаторых раёнах Віцебскай вобласці, - удакладніла яна.

Пры гэтым найбольшая рызыка заражэння клешчавымі інфекцыямі існуе ў лясах і на лецішчах (звыш 70% выпадкаў). Але таксама больш за 15 адсоткаў выпадкаў заражэння адбываецца ў населеных пунктах, парках і лесапарках.

- Клешч можа патрапіць у дом на поўсці хатніх жывёл, - папярэдзіла эпідэміёлаг.

Спецыялістка дадала, што рызыка ўкусу кляшча і заражэння існуе заўсёды. У 2024-м у Беларусі па меддапамогу звярнуліся звыш 25 тысяч чалавек, якія пацярпелі ад укусаў кляшчоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках