Памёр Бядрос Кіркораў
15- 18.03.2025, 18:59
- 10,828

Савецкаму і балгарскаму спеваку было 92 гады.
Памёр Бядрос Кіркораў, бацька Філіпа Кіркорава. Пра гэта эстрадны спявак паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетцы Instagram. Артысту было 92 гады.
«Я больш не дзіця. Сёння, 18 сакавіка 2025 года а 15:37, пайшоў з жыцця мой тата - Народны Артыст Расеі Бядрос Кіркораў, але з сэрца ты не пойдзеш ніколі», - напісаў Філіп Кіркораў.
Прычынай смерці Бядроса Кіркорава стала спыненне сэрца.
Бядрос Кіркораў нарадзіўся 2 чэрвеня 1932 года ў балгарскім горадзе Варне ў армянскай сям'і. У пачатку 1960-х пераехаў у Маскву і паступіў у ГІТІС. У СССР спявак выступаў з рознымі аркестрамі.