УСУ разграмілі калону расейскай тэхнікі на Курдзюмаўскім кірунку
- 18.03.2025, 20:03
- 3,088

Відэафакт.
Украінскія памежнікі РУБпАК «Фенікс» брыгады «Помста» разграмілі калону варожай тэхнікі на Курдзюмаўскім кірунку. Баявую працу зафіксавалі на відэа.
Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.
Як адзначаецца, расейцы спрабавалі прарваць лінію абароны ўкраінскіх абаронцаў, але байцы брыгады «Помста» спынілі наступ.
У выніку ўдараў знішчаныя і пашкоджаныя варожы танк Т-72, БТР, БРЭМ і БПМ.