19 сакавiка 2025, Серада, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядомае імя пераможцы конкурсу «Міс-Менск»

6
Стала вядомае імя пераможцы конкурсу «Міс-Менск»
КАЦЯРЫНА ТРЫКОЗА

Дзяўчына вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

Уладальніцай тытула «Міс Менск – 2025» стала 18-гадовая Кацярына Трыкоза, паведаміў тэлеканал СТВ.

Дзяўчына вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Свой жыццёвы дэвіз пазначыла так: «Жыццё – гэта каштоўны падарунак, пражыві яго годна».

Тытул першай віцэ-міс дастаўся Віталіі Жмака, другая віцэ-міс – Алія Кароткая.

Іншыя намінацыі на конкурсе падзялілі такім чынам: «Міс добрае сэрца» – Дар'я Пыж; «Міс спорт» – Настасся Некрашэвіч; «Міс фота» – Крысціна Мельнікава; «Міс топ-мадэль» – Соф'я Федарэнка; «Міс сяброўства» (выбар удзельніцаў) – Крысціна Бельская; «Міс сімпатый гледачоў» – Кацярына Трыкоза.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках