19 сакавiка 2025, Серада, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль расказаў пра вынікі перамоваў Пуціна і Трампа

26
Крэмль расказаў пра вынікі перамоваў Пуціна і Трампа

Дыктатар РФ выставіў прэзідэнту ЗША шэраг патрабаванняў.

Ключавой умовай перамір'я ва Украіне дыктатар РФ Уладзімір Пуцін назваў поўнае спыненне замежнай ваеннай дапамогі Кіеву. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай прэс-службай Крамля паводле вынікаў тэлефоннай размовы Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа 18 сакавіка.

«Падкрэслена, што ключавой умовай для недапушчэння эскалацыі канфлікту і працы ў кірунку яго развязання палітыка-дыпламатычным шляхам павінна стаць поўнае спыненне замежнай ваеннай дапамогі і падачы выведнай інфармацыі Кіеву», – гаворыцца ў заяве.

Таксама там адзначаецца, што расейскі бок акрэсліў «шэраг істотных момантаў», якія тычацца забеспячэння поўнага спынення агню па ўсёй лініі баявога сутыкнення. Гаворка ішла, сярод іншага, пра прыпыненне мабілізацыі ва Украіне і пераўзбраення УСУ.

Расейскі дыктатар таксама заявіў прэзідэнту ЗША, што 19 сакавіка адбудзецца абмен палоннымі паміж РФ і Украінай у фармаце 175 на 175.

Паведамляецца, што ў размове лідары краінаў закранулі і лёс падраздзяленняў УСУ, якія застаюцца ў Курскай вобласці. «У сувязі з нядаўнім зваротам Дональда Трампа захаваць жыцці акружаным у Курскай вобласці ўкраінскім вайскоўцам Уладзімір Пуцін пацвердзіў, што расейскі бок гатовы кіравацца меркаваннямі гуманітарнага характару і ў выпадку здачы ў палон гарантуе салдатам УСУ жыццё і годнае абыходжанне паводле расейскіх законаў і нормаў міжнароднага права».

Для дасягнення ўрэгулявання вайны ва Украіне бакі створаць экспертныя групы.

Таксама паведамляецца, што Дональд Трамп падтрымаў ідэю Пуціна арганізаваць матчы паміж Нацыянальнай хакейнай лігай (НХЛ) і Кантынентальнай хакейнай лігай (КХЛ).

Пасля ўступлення Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША гэта ўжо другая тэлефонная размова з Пуціным. Новая гутарка доўжылася больш за дзве гадзіны. Папярэдняя размова паміж Пуціным і Трампам адбылася 12 лютага.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках