Трамп падтрымаў ідэю Пуціна арганізаваць матчы НХЛ і КХЛ
24- 18.03.2025, 21:33
- 4,048

НХЛ у сакавіку 2022 года прыпыніла ўсе кантакты з бізнэс-партнёрамі ў РФ.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымаў ідэю расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна арганізаваць матчы паміж Нацыянальнай хакейнай лігай (НХЛ) і Кантынентальнай хакейнай лігай (КХЛ). Пра гэта паведамілі ў Крамлі паводле вынікаў тэлефоннай размовы двух прэзідэнтаў.
«Дональд Трамп падтрымаў ідэю Уладзіміра Пуціна арганізаваць хакейныя матчы ў ЗША і Расеі паміж расейскімі і амерыканскімі гульцамі, якія выступаюць у НХЛ і КХЛ», – гаворыцца ў паведамленні.
НХЛ у сакавіку 2022 года прыпыніла ўсе кантакты з бізнэс-партнёрамі ў Расеі, а таксама працу расейскамоўнага сайта і сацыяльных сетак праз вайну РФ ва Украіне.