19 сакавiка 2025, Серада, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі ЗША і РФ пачнуць другі раўнд перамоў у Джыдзе

2
Стала вядома, калі ЗША і РФ пачнуць другі раўнд перамоў у Джыдзе

У Белым доме раскрылі дату.

Ужо ў гэтую нядзелю, 23 сакавіка, паміж ЗША і Расеяй пройдуць перамовы аб дэталях спынення агню ва Украіне. Размова ідзе не пра поўнае спыненне баявых дзеянняў, а пра ўдары па энергетыцы і ўсёй інфраструктуры агулам.

Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік Трампа на Блізкім Усходзе Стыў Уіткоф, паведамляе Fox News.

“Д'ябал хаваецца ў дэталях. У нас ёсць каманда, якая паедзе ў Савудаўскую Арабію на чале з нашым дарадцам у нацыянальнай бяспецы (Майк Волц) і дзяржаўным сакратаром (Марка Рубіё), і я думаю, што мы павінны высветліць гэтыя дэталі”, - сказаў Уіткаф.

Ён дадаў, што дамоўленасці аб спыненні агню тычацца паўзы ва ўдарах па інфраструктуры агулам, а не выключна па энэргетыцы. Уіткаф выказаў надзею, што ўкраінскі бок пагодзіцца на дамоўленасці, якія былі дасягнутыя. Акрамя таго спецпасланнік удакладніў, што перамовы адбудуцца ў Джыдзе (Савудаўская Арабія).

“Я, безумоўна, спадзяюся, што ўкраінцы пагодзяцца на гэта. У нас, вядома, ёсць некаторыя дэталі, якія трэба абмеркаваць, але гэта пачнецца ў нядзелю ў Джыдзе і мы правядзём добрую размову, каб дасягнуць станоўчых вынікаў”, - заявіў Уіткаф.

У той жа час незразумела, ці будзе на будучых перамовах Украіна. Больш за тое, з расейскага боку таксама не было ніякіх заяў аб сустрэчы 23 сакавіка.

Каментуючы званок Трампа і Пуціна, Уіткаф заявіў, што “гэта аб'яднанне двух вялікіх лідараў дзеля дабра чалавецтва”.

“Я б адзначыў прэзідэнта Пуціна за ўсё, што ён зрабіў сёння падчас гэтага званка, каб наблізіць сваю краіну да фінальнага мірнага пагаднення. І я б сказаў, і я б аддаў усю заслугу прэзідэнту Трампу, яго выбару, міру праз сілу, успрыманню таго, што няма альтэрнатыў, што трывалы мір важны для абодвух старон”, - сказаў спецпрадстаўнік ЗША на Блізкім Усходзе, які ў тым ліку займаецца расейска-ўкраінскай вайной.

Нагадаем, у аўторак 18 сакавіка, паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным адбылася тэлефонная размова. Адной з ключавых тэм было пытанне заканчэння вайны ва Украіне.

Па выніках перамоў стала вядома, што Пуцін даў згоду на 30-дзённае замірэнне. Аднак гаворка ідзе не пра поўнае спыненне агню, што прапаноўвалі ЗША і на што пагадзілася Украіна, а пра спыненне нападаў па энергетыцы і інфраструктуры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках