Украіна вярнула 175 абаронцаў з расейскага палону
2- 19.03.2025, 16:53
- 6,876

Абмен адбыўся праз Беларусь.
Украіна і Расея перадалі адзін аднаму па 175 ваеннапалонных. Акрамя таго, у Кіеў вярнуліся 22 цяжкапараненыя вайскоўцы УСУ.
Напярэдадні Пуцін пасля тэлефоннай размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам абяцаў, што ў рамках «жэсту добрай волі» з боку Масквы ва Украіну будуць адпраўленыя 23 параненыя ўкраінскія вайскоўцы.
У Мінабароны Расеі ўдакладнілі, што расейскія вайскоўцы знаходзяцца ў Беларусі. Там таксама адзначылі ўдзел у арганізацыі абмену ААЭ.