30-тысячны Дзяржынск застаўся без гарачай вады і ацяплення
3- 19.03.2025, 17:28
- 2,720

На цэнтральных сетках цеплазабеспячэння здарылася аварыя.
30-тысячны райцэнтр Дзяржынск 19 сакавіка застаўся без ацяплення і гарачай вады.
Як паведамляе «Еўрарадыё», блізу 13.30 адбыўся парыў на цэнтральных магістральных цепласетках горада. Падагрэў і гарачую ваду па ўсім горадзе давялося адключыць, бо аварыя адбылася на цэнтральнай цепласетцы.
Работнікі Дзяржынскай ЖКГ ужо заняліся рамонтам на вуліцы Пралетарскай.
У сувязі з рамонтнымі работамі часова перацяты рух аўтатранспарту на вуліцы Пралетарскай ад дома 32 на вуліцы Менскай да Паштовага завулка.
Дарэчы, два тыдні таму такая камунальная аварыя ўжо здаралася ў Дзяржынскім раёне. Тады без вады заставаліся жыхары часткі пасёлка Фаніпалі, а таксама вёсак Падсасоння і Халмы (Фаніпальскі сельсавет).
Такія аварыі ў апошні час сталі адбывацца ўсё часцей у розных рэгіёнах краіны, бо інфраструктура патрабуе аднаўлення.