19 сакавiка 2025, Серада, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома пра затрыманне папулярызатара навукі з Гомеля

3
Стала вядома пра затрыманне папулярызатара навукі з Гомеля
Дзмітры Новікаў

Мужчыну затрымалі разам з грамадзянскай жонкай.

Як стала вядома «Флагштоку» з некалькіх крыніц, гамяльчук Дзмітры Новікаў у канцы кастрычніка 2024 года быў затрыманы міліцыяй разам з грамадзянскай жонкай Вікторыяй Разуванавай. Затрыманне адбылося ў Менску, дзе Дзмітрыйі Вікторыя жылі ў апошні час.

Прычынай затрымання сталі фотаздымкі з мітынгу 2020 года, знойдзеныя пры надглядзе тэлефона. Суд над Дзмітрыем павінен пачацца ў канцы сакавіка паводле артыкула 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Статус Вікторыі ўстанаўліваецца.

Дзмітрый Новікаў вядомы ў Гомелі па мянушцы Агнявіт як аўтар-выканаўца, папулярызатар навукі, краязнаўца, блогер. У апошні час яго дзейнасць была звязаная з папулярызацыяй археалогіі і палеанталогіі.

У канцы 2024 года яго праекты - Telegram-канал «Байкі дзядзечкі Агнявіта», сайт PaleoNews, YouTube-канал з даведнікам па Беларусі перасталі абнаўляцца.

На сайце PaleoNews Дзмітрый публікаваў навіны палеанталогіі, пераклады замежных навінавых агенцтваў і інфармацыю, атрыманую ад расейскіх навукоўцаў.

На YouTube-канале Новікаў дзяліўся ўлюбёнымі маршрутамі і цікавымі знаходкамі, расказваў пра цікавыя, але невідавочныя мясціны і славутасці Беларусі, пра якія звычайна не пішуць у стандартных гідах і даведніках.

Падпісчыкі яго краязнаўчага канала распачалі спробу самастойных пошукаў Дзмітрыя Новікава і прыйшлі да несуцяшальнай высновы: «Усе каналы, што кідалі допісы аб знікненні аўтара, допісы выдалілі, што дрэнны знак».

Характэрна, што ў Telegram выявілася некалькі актыўных акаўнтаў, якія выдаюць сябе за кантактную старонку Дзмітрыя Новікава. Імаверна, такія акаўнты былі створаныя з мэтай правакацый.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках