УСУ знішчылі вайсковую тэхніку і склад расейцаў у Луганскай вобласці
- 19.03.2025, 18:22
- 1,940

Майстэрская праца ўкраінскіх байцоў патрапіла на відэа.
У Луганскай вобласці ўкраінскія памежнікі ўдарылі дронамі па пазіцыях акупантаў. Расейцы страцілі некалькі адзінак тэхнікі і склад гаруча-змазачных матэрыялаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Дзяржпагранслужбу.
Памежнае падраздзяленне беспілотных авіяцыйных сістэм «Фенікс» трапіла па хованцы і вайсковай тэхніцы ворага ў Серабранскім лясніцтве.
«Лагістыка ворага гарыць, тэхніка - знішчаная. Падраздзяленне наносіць дакладныя ўдары па складах і пазіцыях акупантаў у Луганскай вобласці», - заявілі ў Дзяржпамежслужбе.
Пасля працы ўкраінскіх аператараў дронаў было знішчанае сховішча і грузавік расейскіх акупантаў. Знішчаны мінамётны разлік, гармата, аўтамабіль і склад ГЗМ.
Майстэрскую працу пагранічнікаў Дзяржпагранслужба паказала на відэа.