20 сакавiка 2025, Чацвер, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане ўпаў беспілотнік з надпісам «Герань»

3
У Казахстане ўпаў беспілотнік з надпісам «Герань»

Такія дроны Расея выкарыстоўвае для нападаў на Украіну.

Увечары 18 сакавіка ў Таскалінскім раёне Заходне-Казахстанскай вобласці знайшлі беспілотнік. На адным з фота, апублікаваных «Уральскім тыднем» і Inform.kz, відаць надпіс «Герань». Такія ўдарныя дроны «Герань-2», ідэнтычныя іранскім Shahed-136, Расея выкарыстоўвае для нападаў на Украіну, піша ASTRA.

Жыхары пасёлка Атамекен паведамілі пра знаходку ў паліцыю. Экстранныя службы расказалі «Уральскаму тыдню», што атрымалі сігнал пра «невядомы аб'ект» даўжынёй 300 сантыметраў. На месца выехалі паліцыянты і сапёры.

Дэпартамент паліцыі рэгіёну пачаў праверку.

«Аб'ект упаў у аддаленай мясцовасці, удалечыні ад населеных пунктаў, і быў знойдзены цэлым, без бачных пашкоджанняў. Усе абставіны высвятляюцца», – заявілі ў прэс-службе.

Гэта ўжо другі беспілотнік, які ўпаў у вобласці. 18 лютага ў Бакеёрдзінскім раёне каля вёскі Уялы знайшлі «неапазнаны аб'ект» даўжынёй 120 сантыметраў, пісалі «Уральскі тыдзень» і Inform.kz.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках