Трамп адпрэчыў адно з патрабаванняў Пуціна для спынення агню ва Украіне
7- 19.03.2025, 21:13
- 21,628

ЗША адмовіліся спыняць выведную дапамогу Украіне.
Вашынгтон прадоўжыць пастаўляць Украіне выведную інфармацыю абарончага характару. Пра гэта заявілі ў Белым доме пасля тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Дональда Трампа і Уладзіміра Зялонскага. Раней Уладзімір Пуцін у гутарцы з амерыканскім лідарам настойваў на спыненні заходняй ваеннай падтрымкі Кіева, у тым ліку перадачу выведных звестак.
Акрамя таго, як паведамілі ў Белым доме, Зяленскі звярнуўся да Вашынгтона з просьбай пра дадатковую пастаўку сістэмаў супрацьпаветранай абароны, сярод іншага ЗРК Patriot. У адказ Трамп паабяцаў разгледзець гэтае пытанне.
Амерыканскі прэзідэнт у ходзе гутаркі выказаў меркаванне, што калі ЗША будуць валодаць аб'ектамі энэргетыкі ва Украіне, то гэта стане для іх «найлепшай абаронай» ад абстрэлаў з боку Расеі. Таксама, паводле словаў Трампа, Вашынгтон гатовы прапанаваць украінскаму боку дапамогу ў кіраванні электрычнымі і ядзернымі станцыямі.