Легендарная амерыканская спявачка падтрымала Украіну
7- 2.03.2025, 11:27
- 25,408

Фота: Getty Images
Артыстка перадала прывітанне ўкраінцам проста са сцэны.
Амерыканская спявачка Долі Партан, вядомая сваімі песнямі ў стылі кантры, падтрымала Украіну, піша УНІАН.
Падчас свайго канцэрта ў ЗША 79-гадовая зорка зрабіла паўзу і проста са сцэны звярнулася да ўкраінцаў. Яна перадала прывітанне «братам і сёстрам ва Украіне» і заклікала маліцца за мір.
«Перш, чым мы пачнем нашы забаўкі, хачу прагаварыць сур'ёзны момант. Я не хачу займацца палітыкай - я лепш прадам камень у нырках, чым гэта зраблю. Але я хачу, каб мы разам адправілі сваю любоў і далі надзею братам і сёстрам ва Украіне. Молімся за мір у гэтым вар'яцкім свеце», - сказала Долі.
@timothytexas Even Dolly Parton hopes and prays for peace over our brothers and sisters in Ukraine 🇺🇦 @Dolly Parton #ukraine🇺🇦 #fyp #peace #worldpeace #ukraine #pray #dollyparton ♬ original sound - Timothy ❤️🔥 Wayne
Долі Партан - амерыканская спявачка, актрыса, аўтарка песень і прадусарка. Яна напісала больш за 3000 кампазіцый, а сумарная колькасць яе прададзеных запісаў перавышае 100 млн даляраў.
Найбольш вядомыя песні Партан - «Hello, I'm Dolly», «I Will Always Love You», кавер якой у выкананні Уітні Х'юстан стаў міжнародным хітом. Партан таксама знялася ў фільмах «Найлепшы маленькі бардэль у Тэхасе» і «Сталёвыя магноліі».
У канцы 70-х гадоў Долі атрымала першую прэмію «Грэмі». Пазней яна была намінаваная на «Оскар». У лістападзе 2022 года выканаўца была ўведзеная ў Залу славы рок-н-ролу.