Дональд Туск: Еўропа прачнулася
4- 2.03.2025, 14:47
- 7,140

Фота: Bloomberg
Пра гэта ён заявіў перад вылетам на саміт еўрапейскіх лідараў у Лондане.
Пазіцыя ЗША што да вайны РФ супраць Украіны «не такая адназначная», як у Польшчы. Гэтую «дылему» трэба пераадолець.
Пра гэта паведамляе The Guardian са спасылкай на прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска.
Туск даў невялікі брыфінг у аэрапорце перад вылетам у Лондан на саміт што да Украіны. Ён адзначыў, што сітуацыя складаная, і існуе «пэўная дылема» ў тым, што пазіцыя ЗША «не такая адназначная, як наша ў пытанні Украіны і Расеі».
«Але мы павінны гэтую дылему пераадолець», - заявіў прэм'ер, дадаўшы, што Польшча мае выдатныя стасункі з ЗША і будзе ўмацоўваць іх.
Туск падкрэсліў, што на фоне апошніх падзей цягам мінулых тыдняў Еўропа прачнулася. Ён зазначыў, што на саміце будзе заклікаць, каб еўрапейскіх войск на ўсходнім флангу ЕЗ, у Фінляндыі, балтыйскіх краінах і Польшчы, стала больш.
«Удумайцеся, як гэта гучыць: 500 млн еўрапейцаў просяць 300 млн амерыканцаў, каб яны іх абаранілі ад 130 млн расейцаў», – заявіў Туск.