Рой Джонс назваў пяць найлепшых баксёраў у гісторыі
5- 2.03.2025, 16:47
- 7,534

На другое месца баксёр паставіў сябе самога.
Былы чэмпіён свету ў пяці вагавых катэгорыях Рой Джонс-малодшы на YouTube-канале Rukh Entertainment назваў топ-5 найлепшых баксёраў у гісторыі.
«На першым месцы, канешне, Мухамед Алі. Пасля яго – я і Майк Тайсан. Затым, мабыць, можна паставіць Шугара Рэя Робінсана і Насіма Хамеда», - сказаў 56-гадовы Джонс.
Рой Джонс за сваю кар'еру правёў 75 баёў, у якіх атрымаў 66 перамог і пацярпеў дзевяць параз, быў абсалютным чэмпіёнам свету ў паўцяжкай вагавой катэгорыі. Апошні раз амерыканец выходзіў на рынг у лістападзе 2020 года ў рамках паказальнага паядынку супраць Майка Тайсана.