Буйны беларускі банк будзе браць 20 рублёў за памылковы перавод
6- 2.03.2025, 17:20
- 4,534

З 1 красавіка.
Буйны беларускі банк абвясціў, што будзе браць 20 рублёў за памылковы перавод. Падрабязнасці агучылі ў прэс-службе "Альфа-Банка".
У паведамленні сказана, што з 1 красавіка 2025 года пачнуць дзейнічаць змены, унесеныя ў пералік узнагарод. У тым выпадку, калі беларус памылкова пералічыць грошы не туды і захоча сітуацыю выправіць, то за падачу заявы на вяртанне неабходна будзе заплаціць банку 20 рублёў. Пры гэтым, названая камісія будзе спаганяцца за кожную заяву на кожную памылковую аперацыю.
У прэс-службе ўдакладнілі, што гэта тычыцца безгатоўкавых пераводаў, якія былі зробленыя праз мабільны дадатак InSync, сістэму АРІП, пераводы з карткі на картку, а таксама праз інтэрнэт-банкінг “Альфа-Клік”.
Адзначаецца, што ўсё адно, куды менавіта карыстальнік адправіў грошы - на рахунак у «Альфа-Банку», у іншым беларускім банку або на карту фізічнай асобы замежнага банка. Аднак у апошнім выпадку гаворка ідзе пра перавод з карткі на картку.