3 сакавiка 2025, панядзелак, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ нанеслі контрудар пад Пакроўскам

1
УСУ нанеслі контрудар пад Пакроўскам

Украінскія ваяры зачысцілі войска РФ ля вёскі Удалае.

Байцы 425-га асобнага штурмавага палка "Скала" правялі паспяховую зачыстку расейскіх умацаванняў у сялеУдалае на Пакроўскім кірунку, тым самым умацаваўшы пазіцыі Сіл абароны Украіны. Паводле звестак прэс-службы палка, украінскія байцы атрымалі заданне зачысціць два варожыя бліндажы, але расейскія войскі ў паніцы пакінулі пазіцыі без бою, не вытрымаўшы націску штурмавых груп.

Апублікаваныя відэа пацвярджаюць, што баі вяліся за чыгуначныя рэйкі, дзе пасля імклівага ўдару акупанты былі вымушаныя ўцякаць, пакінуўшы ўмацаванні. Узяцце гэтых пазіцый дало значную тактычную перавагу украінскім войскам у раёне Удалага.

“Міністэрства абароны РФ заяўляла, што Котліна цалкам пад кантролем Расеі, але гэта хлусня. Яны страцілі гэтае сяло і зараз адчайна спрабуюць вярнуць яго. Баі за Удалае, Котліна і Салёнае працягваюцца, але полк “Скала” метадычна выбівае ворага і прасоўваецца наперад”, - паведамілі ў падраздзяленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках