Кір Стармер: Еўропа сутыкаецца з момантам, які выпадае раз на пакаленне
4- 2.03.2025, 18:44
- 8,038

Фото: REUTERS
Прэм'ер Вялікабрытаніі паабяцаў падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца.
Еўропа сутыкаецца з момантам для сваёй бяспекі, які выпадае «раз на пакаленне», заявіў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер падчас адкрыцця саміту лідараў у Лондане. Словы палітыка цытуе выданне The Guardian.
"Мы ўсе з вамі, з Украінай, столькі, колькі спатрэбіцца", – сказаў Стармер, паўтараючы свае словы з учарашняй сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
У той жа час прэм'ер папярэдзіў, што "гэта момант, які бывае раз на пакаленне для бяспекі Еўропы", паколькі дасягненне добрага выніку для Украіны - гэта "не проста пытанне правільнага ці няправільнага, гэта жыццёва важна для кожнай нацыі тут і многіх іншых таксама".
Стармер адзначыў, што мае намер працаваць над планам для Украіны, каб "потым абмеркаваць яго з ЗША і разам прасоўваць яго наперад".
Палітык дадаў, што перамовы падчас саміту будуць сканцэнтраваны на тым, як партнёры могуць разам дасягнуць справядлівага і працяглага міру, і як падтрымаць Украіну, таму што "нават калі Расея гаворыць пра мір, яна працягвае сваю неаслабную агрэсію".