Асіст Шкурына дапамог «Легіі» адолець «Шлёнск» у матчы чэмпіянату Польшчы
1- 2.03.2025, 19:10
- 2,270

Відэа.
"Легія" на сваім полі перамагла "Шлёнск" з Уроцлава ў паядынку 23-га тура чэмпіянату Польшчы. Выніковы лік - 3:1.
Асіст у гэтай сустрэчы аформіў беларускі форвард Ілля Шкурын. Гэта першае дзейснае дзеянне нашага суайчынніка за калектыў з Варшавы.
Такім чынам, “Легія” з 39 баламі зараз ідзе на 4-й пазіцыі ў турнірнай табліцы чэмпіянату Польшчы. "Шлёнск" (14) знаходзіцца на апошнім 18-м месцы.