Брытанія выдасць Украіне £ 1,6 млрд
1- 2.03.2025, 20:46
- 2,602

На пакупку пяці тысяч ракет СПА.
Вялікабрытанія накіруе £1,6 млрд на закупку Украінай 5 тысяч ракет СПА, паведаміў прэм'ер каралеўства Кір Стармер пасля сустрэчы з еўрапейскімі лідарамі, на якой прысутнічаў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Ён удакладніў, што сродкі пойдуць на фінансаванне брытанскага экспарту і дазволяць стварыць працоўныя месцы ў абаронным сектары Злучанага каралеўства.
"Вялікабрытанія, Францыя і іншыя краіны будуць працаваць з Украінай над планам для спынення баявых дзеянняў", - сказаў ён.