3 сакавiка 2025, панядзелак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца Еўракамісіі анансавала план пераўзбраення Еўропы

2
Кіраўніца Еўракамісіі анансавала план пераўзбраення Еўропы

План будзе прэзентаваны ў найбліжэйшыя дні.

Старшыня Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен заклікала да пераўзбраення краін Еўропы і паабяцала падаць адпаведны план у найбліжэйшыя дні. З такімі словамі палітык выступіла ў нядзелю, 2 сакавіка, пасля саміту па Украіне ў Лондане, паведамляе DW.

Перамовы з лідарамі краін Еўропы яна назвала "добрай і адкрытай дыскусіяй". Са слоўфон дэр Ляен, Украіне патрэбны “ўсёабдымныя гарантыі бяспекі”, каб падтрымаць яе эканоміку і войска.

“Нам неабходна тэрмінова пераўзброіць Еўропу, - цытуюць кіраўніцу ЕК агенцтва Reuters і газета Guardian. - Пасля доўгага перыяду недаінвеставання зараз вельмі важна павялічыць інвестыцыі ў абарону на працяглы перыяд часу. Гэта дзеля бяспекі Еўрапейскага Звязу. У геастратэгічным асяроддзі, у якім мы жывём, мы павінны рыхтавацца да горшага, і таму ўзмацняць абарону».

Фон дэр Ляен выказалася і аб магчымай змене падатковай палітыкі дзеля росту выдаткаў на абарону. «Дзяржавам ЕЗ неабходна больш фіскальнай прасторы для значнага павелічэння выдаткаў на абарону», - сказала яна. Паводле ейных слоў, Еўракамісія прапануе адпаведны план на саміце ЕЗ у Брусэлі 6 сакавіка.

На пытанне аб дыялогу з ЗША фон дэр Ляен адказала: "Мы гатовы разам з вамі абараняць дэмакратыю і прынцып вяршэнства права, згодна з якім нельга нападаць, запалохваць свайго суседа і мяняць межы сілай".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках