Зяленскі сустрэўся з каралём Вялікабрытаніі Чарльзам III
10- 2.03.2025, 21:53
- 13,720

Фота: Joe Giddens/Pool via REUTERS
Фотафакт.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў нядзелю, 2 сакавіка, сустрэўся з каралём Вялікабрытаніі Чарльзам III каля маёнтка Сандрынгем, паведамляе Sky News.
Як піша Sky News, яны коратка пагутарылі і зрабілі некалькі фота, перш чым зайсці ў маёнтак.

2 сакавіка ў Лондане адбыўся саміт еўрапейскіх лідараў аб Украіне. Паведамлялася, што пасля саміту Уладзімір Зяленскі павінен сустрэцца з каралём Чарльзам.

Таксама пасля саміту прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер даў прэс-канферэнцыю. Ён абвясціў аб пагадненні, якое дазволіць Украіне набыць 5 тысяч ракет СПА. Акрамя гэтага Стармер адзначыў, што ў выпадку дасягнення міру ва Украіне Вялікабрытанія накіруе туды свой вайсковы кантынгент.
