Трамп падпісаў указ аб ліквідацыі Міністэрства адукацыі ЗША
16- 21.03.2025, 10:04
- 4,586

Для поўнага закрыцця Міністэрства патрабуецца згода Кангрэса.
Прэзідэнт Амерыкі Дональд Трамп падпісаў указ, якім даручыў міністру адукацыі пачаць закрыццё ўстановы. Ён заявіў, што міністэрства працуе не эфектыўна: за 45 гадоў пасля стварэння Дэпартамент адукацыі ЗША марнуе на адукацыю значна больш грошай, чым любая іншая краіна, аднак ЗША унізе спісу ў паспяховасці адукацыі.
У асяроддзі школьнікаў, якія сядзелі за партамі, Трамп сказаў: "Мы збіраемся закрыць гэта, і закрыць гэта як мага хутчэй". Прэзідэнт ЗША мяркуе, што за чвэрць стагоддзя з моманту стварэння Міністэрства адукацыі яно атрымала тры трыльёны даляраў датацый з бюджэту, але эфекту няма.
Нагадаем, такая пастанова была часткай перадвыбарнай праграмы Трампа. Ён спрабаваў зрабіць гэта яшчэ падчас свайго першага тэрміна, але пастанову заблакаваў Кангрэс краіны. Калі Кангрэс узгадняе гэты ўказ, кантроль над адукацыяй будзе ажыццяўляць не асобная ўстанова, а кожны штат паасобку.
Пры гэтым Міністэрства адукацыі ЗША не распрацоўвае навучальныя планы і не прымае пастаноў аб большасці школьных пытанняў, а займаецца кантролем за размеркаваннем сродкаў, у тым ліку праграмай падтрымкі малазабяспечаных вучняў.
На мінулым тыдні міністэрства абвясціла, што звальняе амаль палову сваіх работнікаў.