22 сакавiка 2025, Субота, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея запусціла па Адэсе тры групы «Шахедаў» падчас візіту прэзідэнта Чэхіі

2
Расея запусціла па Адэсе тры групы «Шахедаў» падчас візіту прэзідэнта Чэхіі
Фота: facebook.com/oleksyikuleba

Палітык сустрэўся з украінскімі чыноўнікамі ў момант атакі.

Прэзідэнт Чэхіі Пётр Павел наведаў Адэсу. Падчас ягонай сустрэчы з украінскімі чыноўнікамі Расея атакавала горад беспілотнымі лятальнымі апаратамі (БПЛА) тыпу Shahed.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Facebook-старонку віцэ-прэм'ер-міністра ў аднаўленні - міністра развіцця грамад і тэрыторый Украіны Аляксея Кулебы.

«Сустрэліся (з прэзідэнтам Чэхіі, - рэд.) у горадзе Адэса, якую кожную ноч тэрарызуе Расея. Менавіта падчас нашай сустрэчы Расейская Федэрацыя запусціла тры групы «Шахедаў» на горад. Увесь цывілізаваны свет павінен бачыць злачынствы Расеі супраць Украіны», - напісаў Кулеба.

Фота: facebook.com/oleksyikuleba
Фота: facebook.com/oleksyikuleba
Фота: facebook.com/oleksyikuleba
Фота: facebook.com/oleksyikuleba

Паводле ягоных слоў, у час сустрэчы з Павелам былі закранутыя пытанні:

марская бяспека і выклікі размінавання тэрыторый;

аднаўлення Украіны і развіцця нашых грамад.

Кулеба дадаў, што прэзідэнт Чэхіі быў запрошаны на Канферэнцыю аб аднаўленні Украіны, якая адбудзецца ў Рыме гэтым летам.

«Таксама дамовіліся аб пашырэнні гуманітарнай дапамогі для пацярпелых рэгіёнаў, у тым ліку забеспячэнне часовага жылля для тых, хто страціў дамы, і падтрымку медыцынскіх устаноў. Разам з кіраўнікамі Адэскай, Мікалаеўскай і Херсонскай АДА абмеркавалі далейшую прамую падтрымку рэгіёнаў», - адзначыў віцэ-прэм'ер-міністр у аднаўленні - міністр развіцця грамад і тэрыторый Украіны.

Абстрэл Адэсы

Увечары 20 сакавіка расейскія тэрарысты атакавалі дронамі Адэсу і раён, у выніку чаго ў горадзе былі адключэнні святла і ўспыхнулі пажары. Праз некаторы час кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпер паведаміў аб першых пацярпелых, сярод якіх ёсць непаўналетняя дзяўчына.

У выніку абстрэлу ў горадзе пашкоджаная інфраструктура, шматпавярховік, гандлёвы цэнтр і крамы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках