22 сакавiка 2025, Субота, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнік здзівіў Зяленскага пытаннем аб прэзідэнтах і атрымаў жарт у адказ

8
Школьнік здзівіў Зяленскага пытаннем аб прэзідэнтах і атрымаў жарт у адказ
Уладзімір Зяленскі

Відэа стала вірусным.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паразмаўляў з пераможцамі Усеўкраінскай алімпіяды ў матэматыцы. Падчас сустрэчы школьнікі мелі магчымасць задаць лідару разнастайныя пытанні, таму адзін з юнакоў пацікавіўся, ці ёсць аналітычнае мысленне, на думку ўкраінскага гаранта, важнай характарыстыкай для палітыкаў.

Такое пытанне крыху здзівіла Уладзіміра Зяленскага, аднак ён з гумарам адказаў падлетку. Адпаведнае відэа з'явілася на прасторах сацсеткі TikTok.

Падчас мерапрыемства пераможца алімпіяды спытаў прэзідэнта Украіны: «Як вы мяркуеце, лагічнае мысленне і аналітычныя здольнасці могуць стаць галоўнымі крытэрыямі для будучых лідараў дзяржаў?». У адказ украінскі лідар сказаў: «Думаеце, зараз у іх такіх здольнасцяў няма?»

Такія словы Уладзіміра Зяленскага выклікалі станоўчыя эмоцыі ў людзей, якія прысутнічалі на сустрэчы. Пасля некалькісекунднай паўзы прэзідэнт адзначыў, што гэтыя характарыстыкі з'яўляюцца аднымі з ключавых рыс для добрага кіраўніка дзяржавы.

«Крытыка ўспрымаецца і прымаецца. Гэта абавязковыя рэчы, я ў гэтым упэўнены. Кожны дзень, калі ў цябе ёсць выклікі, у дзяржавы ёсць выклікі, у кожнай інстытуцыі, а значыць, у кожнага чалавека, калі ёсць такія выклікі, трэба, каб логіка працавала. Гэта вельмі важныя крытэры», - дадаў украінскі лідар.

@zelenskyy_tok #президент #математика #зустріч ♬ оригинальный звук - zelenskyy_tok

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках