22 сакавiка 2025, Субота, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Метэарыт, які ўпаў у Беларусі, зарэгістраваны ў міжнароднай базе

1
Метэарыт, які ўпаў у Беларусі, зарэгістраваны ў міжнароднай базе

Рэчыва метэарыта класіфікаванае як хондрыт.

Новы метэарыт, фрагменты якога знайшлі ў наваколлях Менска, зарэгістраваны ў міжнароднай базе звестак Meteoritical Bulletin пад імем Smalyavichy (Смалявiчы).

Рэчыва метэарыта класіфікаванае як звычайны хондрыт.

«Узоры метэарыта маюць зубчастую і прыблізна круглявую форму. Яго паверхня цалкам пакрытая цёмнай скарынкай плаўлення, а ўнутраная частка мае светла-шэры колер», - гаворыцца ў звестках аб рэгістрацыі.

Першую частку метэарыта вагой 55 г знайшоў валанцёр 25 студзеня, пазней былі знойдзены пяць частак. Самая вялікая - вагой 230 г.

Агульная маса знойдзеных фрагментаў - 581,5 г на 31 студзеня 2025 года. Мяркуючы са звестак рэгістрацыі, большая частка метэарыта засталася ў Беларусі, а некаторыя ўзоры адправілі ў Расею для даследаванняў. Там і аформілі заяўку на рэгістрацыю.

Агульная маса метэарытнага рэчыва, якое выпала, ацэньваецца на некалькі кілаграм.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках