Лукашэнка дазволіў чыноўнікам пабудаваць майнінгавыя фермы
31- 21.03.2025, 15:11
- 7,224

Першыя створаць у Магілёўскай вобласці.
Магілёўская вобласць рыхтуе пляцоўкі для будаўніцтва майнінгавых фермаў. Пра гэта расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка, паведамляе БЕЛТА.
«У нас у Магілёўскай вобласці ёсць добрыя пляцоўкі з энергетычнымі магутнасцямі, усё неабходнае для таго, каб будаваць дата-цэнтры, майнінгавыя фермы. Было атрымана дабро (ад Аляксандра Лукашэнкі. - Заўв. рэд.). Мы рыхтуем гэтыя пляцоўкі, каб праводзіць конкурсы, каб заходзіў інвестар і займаўся будаўніцтвам», - расказаў Анатоль Ісачэнка.
Летась стала вядома, што з удзелам кітайскіх інвестараў на тэрыторыі Крычаўскага раёна рэалізуецца праект будаўніцтва першай у галіне майнінгавай фермы. Кошт толькі першай чаргі, якая павінна быць уведзеная ў 2025 годзе, складае 190 млн рублёў.