«Нас падманулі»: менчукі скардзяцца на якасць вады пасля запуску артэзіянскіх свідравін
13- 21.03.2025, 15:17
- 6,948

Што з ёю не так?
Менчукі, асабліва тыя, хто жыве ў Малінаўцы, незадаволены якасцю вады пасля пераходу на артэзіянскія крыніцы. У сацсетках яны скардзяцца, што вада стала больш жорсткай: імбрычкі, з іх слоў, хутка пакрываюцца шумавіннем, скура сохне і пакутуе якасць валасоў, піша CityDog.
У Threads карыстальніца з нікам julia_minsk напісала, што ёй больш падабалася вада да запуску артэзіянскіх свідравін - яна была празрыстай, хоць і з пахам хлёркі.
Чым артэзіянская вада адрозніваецца ад звычайнай?
Артэзіянскую ваду бяруць з глыбокіх падземных пластоў, тады як звычайную - з паверхневых крыніц: рэк, азёр і вадасховішчаў.
Здабываючы з глыбокіх воданепранікальных парод, артэзіянская вада, як правіла, праходзіць натуральнае фільтраванне праз грунт і ўважаецца за чысцейшую, чым звычайная вада: так, напрыклад, яна не патрабуе хларавання.
Тым не менш зямельныя пароды могуць уплываць на падвышаную канцэнтрацыю ў такой вадзе вапны, мінералаў, соляў і металаў, што таксама не занадта карысна для арганізма. Ды і паступае ў дамы менчукоў яна праз тыя ж трубы — таму перад ужываннем яе ўсё адно лепш загадзя фільтраваць.
У каментарах пад допісам многія пагадзіліся, што якасць вады пагоршылася, і падзяліліся праблемамі, якія ўзніклі праз гэта.
«Значна горшая: фільтр на душы стаў чорным праз два тыдні, дагэтуль праз месяц выкарыстання быў святлей у разы. Мы на Касманаўтаў бяром ваду пітную ва ўсталяваных боксах з вадой у доме - чайнік год без шумавіння», - davidovich.maryia.
«Валасы і скура з новай вадой у жахлівым стане (не дапамагае ні-чо-га). Толькі калі кіпяціць і асобна мыцца», - iren_proffit.
«Сардэчна запрашаем у свет вады з большай мінералізацыяй», – newmandrew.
«У нас яшчэ і тэмпература вады пачала мяняцца 500 разоў за 20 хвілін, пакуль прымеш душ. Толькі настроіш камфортна, дзве хвіліны - і ты ўжо варышся ў кіпені», - ann.strigelskaya.
«Ды куды ўжо горш. Я заўжды жыла ў раёнах, дзе ваду з-пад крана можна піць. Але, калі была ў гасцях у Сухараве, Малінаўцы - толькі ва ўнітазах змываць. Вада была непрыдатная больш ні для чаго. Дык куды ўжо горш?» - gridyushko_elena.
«Фрунзенскі р-н, усё сапраўды гэтак жа, акрамя паху хлёркі», -guru_spa_tcm.
«Усё так, дзесьці нас падманулі», – nickolayka.
Нагадаем, што з 10 студзеня 2025-га ўсе раёны Менска зараз забяспечваюцца артэзіянскай вадой.