Літва гатовая адправіць войскі ва Украіну
- 21.03.2025, 17:13
- 1,480

Прэзідэнт балтыйскай краіны заявіў, што Пуцін імітуе перамовы.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў аб гатоўнасці яго краіны адправіць свае войскі ва Украіну ў рамках місіі пасля спынення баявых дзеянняў. Падчас інтэрв'ю Bloomberg Television ён выказаў упэўненасць, што ў амерыканскага лідара Дональда Трампа ёсць «адкрытыя намеры» спыніць уварванне РФ, тады як расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін «імітуе» перамовы і працягвае атакі на ўкраінскую тэрыторыю.
«Мая краіна гатовая надаць неабходную падтрымку, - заявіў Наўседа. — Мы гаворым пра вельмі канкрэтную колькасць нашых вайскоўцаў, але ўсе краіны ў гэтай кааліцыі павінны ўзяць на сябе абавязацельства надаць такую падтрымку».