22 сакавiка 2025, Субота, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі электракар застаецца пад пытаннем

15
Беларускі электракар застаецца пад пытаннем

Аўто могуць не запусціць у серыйную вытворчасць.

У Беларусі выпусцілі пяць першых узораў айчыннага электракара, аднак будучыня серыйнай вытворчасці аўто ў тумане.

Як расказаў намеснік дырэктара Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Аляксандр Бялевіч, калі выпусціць электракар зараз, то ён не вытрымае канкурэнцыі на рынку.

Дэталі для беларускага электракара робяць на «Магілёўліфтмашы», наваполацкім «Вымяральніку» і Першай акумулятарнай кампаніі. Праблема ў тым, што гэтыя дэталі занадта дарагія, паведамляе «Беларусь 1».

«Ключавым пытаннем з'яўляецца пакуль эканамічны складнік. Кошт вось гэтых кампанентаў, зроблены ў нас, на жаль, пакуль вельмі высокі, каб аўтамабіль быў канкурэнтаздольны на рынку. І пакуль не развязваецца гэтае пытанне, вельмі складана казаць пра тое, што мы сапраўды гатовыя запусціць аўто ў серыйную вытворчасць», - сказаў Бялевіч.

З ягоных слоў, аўтамабіль можна выпусціць, але тады яго трэба прадаваць. А вырабляць электракар дзеля вытворчасці няма ніякага сэнсу.

Увесну 2024-га тагачасны віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык заяўляў, што першыя ўзоры беларускага электрамабіля з'явяцца да восені, а да канца года яго запусцяць у серыйную вытворчасць. Аднак тэрміны зрушыліся, а зараз увогуле незразумела, ці пачнуць выпускаць беларускія электракары.

Нядаўна Бялевіч адзначаў, што аптымальны кошт электракара - 25-30 тысяч даляраў. Аднак у цяперашнім выглядзе ён можа каштаваць да 40-50 тысяч.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках