Кіраўнік МЗС Польшчы арыгінальна адказаў Захаравай
16- 21.03.2025, 17:57
- 23,954

Радослаў Сікорскі распавёў пра «класіку савецкай дыпламатыі».
Міністры абароны Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы выпусцілі супольную заяву аб выхадзе гэтых краін з Атаўскай канвенцыі. Гэта адбылося 18 сакавіка. Яна прадугледжвае адмову ад выкарыстання супрацьпяхотных мін, спыненне іх вытворчасці і знішчэнне запасаў.
20 сакавіка афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава на брыфінгу заявіла: «Зразумела, мы прымем крокі ў адказ у мэтах забеспячэння абароны і бяспекі краіны, у тым ліку вайскова-тэхнічнай бяспекі».
Захарава адзначыла, што намер краін Еўропы выйсці з міжнароднага пагаднення гаворыць аб іх гатоўнасці «ў кожную секунду» адмовіцца ад абавязацельстваў.
Міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі арыгінальна адказаў прадстаўніцы расейскай дыпламатыі.
«Класіка савецкай дыпламатыі. Расея пагражае нам помстай за выхад з Канвенцыі аб супрацьпяхотных мінах, удзельніцай якой яна сама не з'яўляецца», - адказаў Сікорскі ў X.
Сярод 164 краін, якія падпісалі Атаўскую канвенцыю, Расеі няма.
Klasyka sowieckiej dyplomacji. Rosja grozi nam odwetem za wyjście z konwencji o minach przeciwpiechotnych, do której sama nie należy.
— Radosław Sikorski 🇵🇱🇪🇺 (@sikorskiradek) March 20, 2025