23 сакавiка 2025, Нядзеля, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілы абароны Украіны наступаюць у Белгародскай вобласці

4
Сілы абароны Украіны наступаюць у Белгародскай вобласці

УСУ рушылі наперад блізу трох населеных пунктаў.

Украінскія войскі рушылі наперад у заходняй частцы Белгарадскай вобласці РФ, паведамляюць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Аналітыкі са спасылкай на расейскіх ваенкараў 20 сакавіка паведамляюць, што ўкраінскія войскі прасоўваліся на адрэзку, размешчаным на паўднёвы захад ад Дзямідаўкі (на паўночны захад ад горада Белгарад уздоўж міжнароднай мяжы).

Расейскія крыніцы заяўлялі, што невялікія групы ўкраінскай пяхоты атакуюць каля Дзямідаўкі, Графоўкі (на паўднёвы ўсход ад Дзямідаўкі) і Прылесся.

У той самы час у справаздачы інстытута адзначаецца, што расейскія войскі прасунуліся на поўначы Сумскай вобласці.

«21 сакавіка расейскія войскі прадоўжылі атакаваць Басоўку (на паўночны ўсход ад горада Сумы). Расейскі мілблогер заявіў, што ўкраінскія войскі контратакуюць каля Юнакоўкі (на поўдзень ад Басоўкі)», – гаворыцца ў справаздачы.

Раней 20 сакавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гаварыў, што Расея назапашвае войскі на Сумскім кірунку, спрабуючы выцесніць Сілы абароны з Курскай вобласці.

20 сакавіка Інстытут вывучэння вайны паведаміў, што Сілы абароны Украіны ў мінулыя дні рушылі ў Белгарадскую вобласць РФ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках