«Справы ў Пуціна вельмі дрэнныя»
10- 22.03.2025, 15:16
- 16,966

Z-патрыёт Калашнікаў расказаў, чаму Крэмль тэрмінова хоча згарнуць «СВА».
Расейскі Z-патрыёт Максім Калашнікаў сцвярджае, што эканоміка РФ больш не выцягвае войны супраць Украіны.
Менавіта таму ў Крамлі так ухапіліся за прапанову ЗША пра мір. Пра гэта расейскі прапагандыст напісаў на сваім канале ў Telegram, паведамляе Dialog.UA.
Калашнікаў звярнуў увагу на важную заяву расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна на з'ездзе Расейскага звязу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Ён фактычна запатрабаваў астудзіць эканоміку РФ, якая была перагрэтая трохгадовай вайной супраць Украіны.
«Цяпер і прэзідэнт РФ кажа пра “ахаладжэнне” эканомікі. І нават сказаў, што трэба ўнікнуць трапляння ў крыякамеры. Значыць, справы вельмі дрэнныя, і аналітыка тых, хто кажа пра магчымасць ваяваць доўгімі гадамі, гроша ламанага не каштуе», – напісаў Калашнікаў.
Ён дадаў, што разбураюцца амаль усе сферы расейскай прамысловасці: харчовая, вугальная, хімічная, дрэваапрацоўка, машынабудаванне, будаўніцтва, аграпрам, металургія і іншае. Асабліва вялікія праблемы ў нафтавікоў і газавікоў Расеі. Адзінае, што «арэ на мяжы магчымасцяў» – гэта ваенная прамысловасць Расеі. І такі перакос на карысць абаронпраму надзвычай шкодзіць эканамічнай сітуацыі ў краіне.
«На тым самым з'ездзе РСПП, дзе выступаў Пуцін, гаварылася пра крызіс неплацяжоў – бяду 90-х, якая вярнулася. Перасталі плаціць дзяржкарпарацыі: у іх аб'ёмы і прыбытковасць падаюць, яны прыняліся класці грошы ў банкі і чакаць адсоткі. А не плаціць пастаўшчыкам своечасова. Рабіце высновы. Мне зразумела, чаму яны за Трампа і ягоныя мірныя ініцыятывы так ухапіліся», – канстатаваў Калашнікаў.