У Менску пачалі прадаваць свежы бярозавік
7- 22.03.2025, 15:30
- 4,878

Колькі ён каштуе?
Міністэрства лясной гаспадаркі ў сваім тэлеграм-канале паведаміла, што ў Менску стартаваў продаж бярозавіку. Набыць яго можна ў некалькіх пунктах.
Літр соку каштуе 50 капеек, калі вы прыйдзеце са сваёй тарай. Таксама лясгас можа даць пяцілітровыя бутэлькі, але за іх трэба будзе даплаціць асобна.
Сок прадаюць штодзень з 10 да 19 гадзіны па адрасах у Менску:
вул. Баграціёна, 70,
вул. Лагойскі тракт, 52,
вул. Ціміразева, 118.
– Актыўны сезон нарыхтоўкі бярозавіку ў многіх лясгасах краіны стартаваў з гэтых выходных. Чакаецца, што на наступным тыдні рэалізацыя соку стане масавай, – піша Мінлясгас.