Літва мае намер замінаваць мяжу з Беларуссю і РФ
7- 22.03.2025, 21:33
- 3,364

План узмацнення аховы мяжы абмеркавалі міністры абароны Літвы, Польшчы і Фінляндыі.
У Літве паведамілі аб намеры замінаваць мяжу з Беларуссю і Расеяй. Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра абароны краіны Давілі Шакалене на сайце ведамства.
Паводле ейных слоў, план узмацнення аховы мяжы абмяркоўваўся падчас двухбаковых візітаў з міністрамі абароны Польшчы і Фінляндыі.
- Літва застаецца моцным і надзейным партнёрам у трансатлантычным, еўрапейскім і рэгіянальным фарматах і актыўна прасоўвае шматбаковыя пастановы ў ключавых пытаннях абароннай палітыкі, - паведаміла яна.
Шакалене расказала, што падчас сустрэч з калегамі "была ініцыяваная дыскусія аб абнаўленні і пашырэнні канцэпцыі контрмабільнасці - на аснове польскага прыкладу паўночна-ўсходні флангавы вал можна было б умацаваць некалькімі пластамі ўмацаванняў, уключаючы, але не абмяжоўваючыся, супрацьпяхотнымі і супрацьтанкавымі мінамі".
Яна дадала, што "рэгіянальныя партнёры маюць намер шукаць фінансаванне ЕЗ для дасягнення гэтай мэты".