Партызаны наладзілі дыверсію на чыгунцы ў Смаленскай вобласці
7- 23.03.2025, 20:31
- 20,070

Па ёй перакідвалі вайсковыя грузы.
Агенты вайсковага партызанскага руху ўкраінцаў і крымскіх татараў "Атэш" правялі дыверсію ў Смаленскай вобласці Расеі. Шляхам падпалу яны знішчылі трансфарматарную шафу на чыгунцы ў раёне вёскі Пярэнка.
Па гэтым маршруце вораг перавозіў тэхніку і вайсковыя грузы ў бок фронту. Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале руху.
«Раней намі неаднаразова фіксавалася перамяшчэнне вайсковых грузаў і тэхнікі па гэтым маршруце ў бок Бранскай і далей Курскай абласцей», - удакладнілі дыверсанты.
З іх слоў, у выніку дзеянняў агентаў была парушаная лагістыка акупантаў - затрыманы перавозкі грузаў, прызначаных для забеспячэння войскаў РФ на лініі фронту.

Таксама агенты адзначылі, што працягваюць назіраць за лагістычнымі і вайсковымі аб'ектамі на тэрыторыі Расеі, тэхнікай і асабовым складам.

«Мы працягнем біць па аб'ектах у РФ і перадаваць інфармацыю Сілам абароны Украіны! Мы заклікаем далучацца да нас неабыякавых грамадзян РФ. Грамадзян, якія разумеюць, што існуючы злачынны рэжым не шануе чалавечае жыццё і пазбаўляе краіну будучыні», - падкрэслілі ў «Атэш».
