«На Пуціна можна паўплываць толькі так»
2- 23.03.2025, 10:54
- 11,260

Ніякія дамоўленасці не зменяць пазіцыі Крамля.
Журналіст Віталь Портнікаў нагадаў, што тыраны разумеюць толькі закон сілы і таму на Пуціна можна паўплываць толькі так.
«Я думаю, што адзіная магчымасць супрацьстаяць амбіцыям Пуціна - гэта сіла. Калі Расейская Федэрацыя зможа заваяваць Адэсу, то яна, безумоўна, анэксуе Адэскую вобласць і Адэсу. Вы гэта выдатна разумееце, і ніякія дамоўленасці не зменяць меркаванні Пуціна. Калі РФ будзе няздольнай заваяваць Адэсу, то яна ні на што і не будзе прэтэндаваць. Тут усё вельмі проста, я б сказаў, празрыста проста ў гэтай сітуацыі», - заявіў Віталь Портнікаў.
«Калі Расейская Федэрацыя не зможа ўтрымаць акупаваныя тэрыторыі, то яна і не зможа на іх прэтэндаваць. Вось зараз Расея не можа захапіць Херсон, не можа захапіць Запарожжа, якая розніца, што яна іх запісала ў Канстытуцыю? Калі яна можа захапіць нейкую тэрыторыю ўкраінскую ці неўкраінскую, то яна будзе яе кантраляваць незалежна ад таго, што пра гэта думаюць іншыя», - растлумачыў палітычны аглядальнік.
Затым Віталь Портнікаў падрабязна распавёў пра неафіцыйны закон, які дзейнічае зараз у свеце: «Насамрэч пасля 2014 года міжнароднае права, якога мы прытрымліваліся ў Еўропе пасля Другой сусветнай вайны, ліквідавана, разбурана расейскімі намаганнямі. Адначасова разбурана і сакральнасць канстытуцыйнага права асобных дзяржаў. Якая нам з вамі розніца, што запісана ў Канстытуцыі Расеі? Цяпер гаворка ідзе толькі аб сілавым кантролі: калі нехта можа ўсталяваць кантроль над Данецкай, Луганскай ці Херсонскай вобласцю, напрыклад, Украіна гэта зробіць, то, значыць, гэта будзе Украіна. Не зможа Украіна гэтага дамагчыся сілай, палітычным шляхам гэтага зрабіць нельга, значыць гэта будзе тэрыторыя, кантраляваная Расеяй».ё