25 сакавiка 2025, aўторак, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус загінуў на мэблевай вытворчасці ў Пецярбургу

5
Беларус загінуў на мэблевай вытворчасці ў Пецярбургу

Мужчыну прыціснула ДСП.

У Санкт-Пецярбургу загінуў 31-гадовы беларус, які працаваў на фірме ў зборцы мэблі, піша 78.ru. Яго сэрца спачатку спынілася, а потым пайшло зноў, але выратаваць мужчыну не ўдалося.

Днём 22 сакавіка ў памяшканні фірмы на вуліцы Прафесара Качалаватва час перамяшчэння лістоў ДСП прыціснуў дваіх працоўных: 31-гадовага грамадзяніна Беларусі і 48-гадовага жыхара Прыморскага краю РФ, паведаміла выданне.

Пацярпелых шпіталізавалі ў цяжкім стане. Беларус памёр у лякарні. Расейца змясцілі ў хірургічную рэанімацыю.

«У грамадзяніна Беларусі дыягнаставалі закрытыя траўмы грудной клеткі з пашкоджаннем унутраных органаў, спыненне сэрца і паспяховае аднаўленне сардэчнай дзейнасці. Праз цяжкі стан яго змясцілі ў шокавую рэанімацыю, дзе ён пасля сканаў. Цела загінулага змясцілі ў морг», - удакладніў «Млсковский комсомолец».

Высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэння. Дзяржаўная інспекцыя працы і Следчы камітэт арганізавалі праверкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках