Абломкі расейскага дрона трапілі ў дом зоркі папулярнага ўкраінскага серыяла
- 23.03.2025, 12:30
- 8,310

Актор расказаў падрабязнасці.
Уночы з 22 на 23 сакавіка расейскія войскі здзейснілі масаваную атаку на Кіеў дронамі-камікадзэ «Шахед». У выніку ўдару абломкі аднаго з дронаў трапілі ў жылы дом у Дняпроўскім раёне, дзе пражывае актор Андрэй Ісаенка, вядомы з фільма "Захар Беркут" і серыялу "Жаночы лекар".
Абломкі варожага беспілотніка патрапілі ў жылы дом, нанёсшы значныя пашкоджанні. Пра гэта паведаміў актор, які апублікаваў у Facebook фота наступстваў абстрэлу.
Андрэй Ісаенка таксама расказаў, у якім стане зараз знаходзіцца.

«Сёння ноччу прыляцела ў наш дом. З намі ўсё добра. Але ёсць загінулыя і пацярпелыя. Бярэзнякі адкрылі рахунак для дапамогі пацярпелым. Так што калі ёсць магчымасць далучайцеся! - паведаміў актор.
Паводле папярэдніх звестак, у выніку атакі загінулі сама меней тры чалавекі, сярод іх - дзіця. Таксама ёсць некалькі параненых, якім дапамагаюць медыкі.

Падчас начнога нападу абломкі збітых дронаў выклікалі пажары ў пяці раёнах сталіцы. Найбольшыя ўзгаранні зафіксаваныя ў жылых дамах і прамысловых аб'ектах.
Таксама ў Дняпроўскай раёне, дзе жыве актор, зафіксавалі яшчэ адно падзенне абломкаў на 20-м паверсе жылога дома.

«У Дняпроўскай раёне зафіксавана яшчэ адно падзенне абломкаў дрона. Пашкоджанае акно, падлога і столь адной з кватэр», - паведаміў Цімур Ткачэнка, начальнік Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі.