25 сакавiка 2025, aўторак, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску працуе пенсіянер, якому 93 гады

20
У Менску працуе пенсіянер, якому 93 гады

Пенсійная сістэма Беларусі рухаецца да калапсу.

У Менску ёсць працоўныя пенсіянеры старэйшыя за 90 гадоў, а самаму ўзроставаму з іх — 93 гады, пра гэта расказала намесніца старшыні камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны Менгарвыканкама Вольга Васілеўская, паведамляе «Еўрарадыё».

Траціна пенсіянераў Менска працягваюць працаваць, а ўсяго атрымальнікаў пенсій у сталіцы 470 460 чалавек.

У 2024 годзе на выплату пенсій і дапамог у Менску было выдаткавана 4793,2 млн рублёў.

Праблемы пенсійнай сістэмы Беларусі

Праз 25 гадоў на 10 працоўных беларусаў будзе прыпадаць 6 пенсіянераў, што створыць вялізную нагрузку на пенсійную сістэму. Ужо зараз пенсійны фонд часткова фінансуецца з бюджэту, і без рэформы пенсіі скароцяцца.

На думку экспэртаў, патрэбны кардынальныя змены: пераход да змешанай сістэмы - спалучэння салідарнага і назапашвальнага прынцыпаў - залучэння ў эканоміку новых груп насельніцтва, падвышэнне пенсійнага ўзросту.

Адкладанне рэформы пагражае крызісам і рэзкім падзеннем выплат атрымальнікам пенсій.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках