25 сакавiка 2025, aўторак, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: У Трампа хочуць дасягнуць замірэння паміж РФ і Украінай да 20 красавіка

10
Bloomberg: У Трампа хочуць дасягнуць замірэння паміж РФ і Украінай да 20 красавіка
Дональд Трамп

Але ЗША прызнаюць, што тэрміны могуць зрушыцца.

Белы дом імкнецца ўкласці пагадненне аб замірэнні паміж РФ і Украінай да Вялікадня, 20 красавіка. Але ЗША прызнаюць, што тэрміны могуць зрушыцца.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

ЗША ўсё яшчэ спадзяюцца, што шырокамаштабнае спыненне агню ў вайне РФ супраць Украіны можа быць дасягнута на працягу некалькіх тыдняў.

Крыніцы выдання адзначаюць, што Белы дом імкнецца ўкласці пагадненне аб замірэнні да 20 красавіка, на якое сёлета прыпадае Вялікдзень. Пры гэтым у адміністрацыі Дональда Трампа прызнаюць, што тэрміны могуць зрушыцца з-за розных пазіцый старон.

Трамп у пятніцу, 21 сакавіка, заяўляў, што "досыць хутка будзе дасягнутае поўнае спыненне агню". Еўрапейскія чыноўнікі асцерагаюцца, што імкненне Трампа дасягнуць хуткага ўрэгулявання вайны прывядзе да таго, што ён ахвяруе інтарэсамі Украіны, пагадзіўшыся на ўмовы, якія зробяць краіну ўразлівай для будучых нападаў Расеі.

Таксама еўрапейскія чыноўнікі скептычна ставяцца да таго, што Трамп узмоцніць ціск на Маскву, калі яна будзе супраціўляцца для ўкладння мірнага пагаднення.

Варта адзначыць, што раней СМІ ўжо агучвалі 20 красавіка як дату дэдлайну, калі ЗША жадаюць спынення агню паміж Расеяй і Украінай. Аднак афіцыйна такой даты не агучвалася.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках